Обложка канала

МотолькоПомоги

114011 @motolkohelp

Не только Минск, Беларусь. Проблемы и их решения без флуда и спама. Новости/инсайды присылать: @Motolko_bot | Дворовые активности: @dze_bot

МотолькоПомоги

3 года назад
Открыть в
✊На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 100 000 еўра Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе. ⁉️Дзе зрабіць данат? Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe ⏰Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор? Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе. 💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі? Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.