«Беларусы, я намі ганаруся!» – Ціханоўская пра вынікі збору «Нам не ўсё адно»
Святлана Ціханоўская распавяла пра свае першыя эмоцыі пасля заканчэнню збору, і пра тое, што нас чакае далей:
1️⃣ Цягам тыдня ўсе сабраныя грошы Назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воляй Гарбуновай размяркуе паміж 13 ініцыятывамі і фондамі.
2️⃣ У арганізацыяў будзе 2 месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім.
3️⃣ Ужо ў лістападзе мы ўбачым публічную справаздачу.
Акрамя гэтага лідарка падзякавала ўсім, хто браў удзел у зборы і марафоне, і асобна – Вользе Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы.
«Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца. Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму», – напісала ў сваім тэлеграм-канале Ціханоўская і нагадала: для таго, каб памятаць пра палітвязняў і дапамагаць ім, не абавязкова патрэбныя онлайн-марафоны, асаблівыя даты ці нейкія нагоды:
«Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік – так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго.»
Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь