«Візавага бану для беларусаў не будзе» — пра гэта паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, які зараз знаходзіцца на «Форуме для Украіны», які праходзіць у Празе:
«Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў. Мы тлумачылі, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Мы казалі, што візы – гэта не пра адпачынак, гэта пра падтрыманне сувязяў, гэта пра бяспеку людзей, гэта пра стыпендыі і стажыроўкі ў рэшце рэшт. Для беларусаў візы – гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці.
Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўрасаюз будзе разглядаць абмежаванні. Нашая задача – каб гэтыя абмежаванні тычыліся Лукашэнкі і яго атачэння, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў. Мы будзем працаваць над індывідуальным спісам санкцыяў. Але мы будзем заўжды супраць ізаляцыі Беларусі».
Хто паставіць 💩, той бот-ябацька не атрымае візу.