Обложка канала

Беларусь: события. Страница 16

Всё о событиях в Беларуси

  • Беларусь: события

    Самая сакрэтная служба рэжыму Лукашэнкі - Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці. Яны стаяць за праслухоўваннем як мірных беларусаў, так і іншых сабак сістэмы. У гэтым выпуску мы пакажам твары гэтых злачынцаў.
    Дзікае паляванне - Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

    Самая сакрэтная служба рэжыму Лукашэнкі - Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці. Яны стаяць за праслухоўваннем як мірных беларусаў, так і іншых сабак сістэмы. У гэтым выпуску мы пакажам твары гэтых злачынцаў. Сувязь з намі: [email protected] Дапамагчы матэрыяльна: BTC bc1q8pwcjayu6tju3xuht2uzpsv9thntwfjvg2teqd З карты: https://ko-fi.com/dzikaeplvn Наша супполка ў тэлеграме: https://t.me/dzikaeplvn Міронаў Максім Аляксандравіч https://telegra.ph/Mironov-Maksim-Aleksandrovich-04-26 Курагін Генадзь Аляксандравіч https://telegra.ph/Kuragin-Gennadij-Aleksandrovich-04-26 Крывалевіч Андрэй Рыговаріч https://telegra.ph/Krivolevich-Andrej-Grigorevich-04-26 Паршын Андрэй Яўгенавіч https://telegra.ph/Parshin-Andrej-Evgenevich-04-26 Чыгілейчык Дзмітрый Аляксандравіч https://telegra.ph/CHigilejchik-Dmitrij-Aleksandrovich-07-21 Зайцаў Аляксей Вадзімавіч https://telegra.ph/Zajcev-Aleksej-Vadimovich-09-19

    YouTube
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Страсбург: стварылі Кантактную групу ў Радзе Еўропы, абмяркоўвалі трыбунал для Лукашэнкі Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіла на Сусветным Форуме за дэмакратыю, арганізаваным Радай Еўропы. У форуме прымалі ўдзел прадстаўнікі больш чым 100 краінаў свету. Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Тайні Коксам і генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. Падчас візіту ў сваіх прамовах яна распавядала пра неабходнасць раздзяляць рэжым і народ, незаконнасць размяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і дапамогу палітвязням. Таксама ў Страсбургу Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запуску Кантактнай групы Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю. У групу ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, незалежных журналістаў, моладзі, дзеячаў культуры, дыяспары, гендарных актывістаў, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. – Рада Еўропы прынцыпова падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць. Я рада, што цяпер створаная Кантактная група. Гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне: ні адна іншая міжнародная арганізацыя не стварала інстытуцыйных адносін такога роду, – сказала генсек Рады Еўропы Пейчынавіч-Бурыч. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам ПАРЕ Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымасць запрашэння прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і групаў на пасяджэнне ПАРЕ ў статусе назіральнікаў. Таксама гаворка ішла пра стварэнне трыбунала супраць Лукашэнкі і ягоных памагатых, аналіз Венецыянскай камісіяй праекту Канстытуцыі, распрацаванага дэмакратычнымі сіламі. На сустрэчы з мэрам Страсбурга Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымасць правядзення ў горадзе беларускіх мерапрыемстваў ды запрашэння беларускіх выдаўцоў і аўтараў у Страсбург, якому ЮНЕСКА надала статус сусветнай сталіцы кнігі ў 2024 годзе.
  • Беларусь: события

    Беларус Виталий Алексеенок стал дирижером Немецкой оперы на Рейне в Дюссельдорфе
  • Реклама

  • Беларусь: события

    У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі абмеркавалі з актывістамі беларускай дыяспары праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне Кожны з валанцёраў, якія прысутнічалі на сустрэчы, дапамагае ў розных арганізацыях: разбірае завалы пасля абстрэлаў, каардынуе працу медыкаў, дапамагае уцекачам, вырабляе бронекамізэлькі. Усе яны застаюцца ў Кіеве, бо лічаць Украіну сваім другім домам і хочуць яго захаваць. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне, вызначылі сумесныя з прадстаўнікамі Кабінета крокі, якія дапамогуць вырашыць гэтую праблему на ўзроўні ўкраінскіх органаў улады. Пасля абмеркавання стаўлення да беларусаў ва украінскім грамадстве была створана медыя група з мэтай данясення да ўкраінскіх СМІ інфармацыі пра падзеі ў Беларусі.
  • Беларусь: события

    Пакуль рэжым перапісвае нашую гісторыю, мы самі павінны стаць яе ахоўнікамі Святлана Ціханоўская: «На асабістых размовах у мінулую пятніцу мне патэлефанаваў мужчына. Ён усё жыццё захапляецца гісторыяй Беларусі. Любоў да яе яму прывіў бацька. Мужчына быў абураны тым, як сёння рэжым спрабуе перапісаць нашую гісторыю, схаваць рэальныя факты, выкрасліць з падручнікаў нашых нацыянальных герояў, пакінуўшы ў іх толькі перыяд так званага «рускага брацтва». Каб прымусіць нас забыцца на свае карані, рэжым на працягу шматлікіх гадоў перапісвае гісторыю нашай краіны ў сваіх інтарэсах. Нядаўна ён зноў абвясціў пра «навядзенне парадку» ў навуцы. Гэта значыць, што яшчэ больш выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, якіх у Беларусі і так не хапае, трапяць пад скарачэнне. Яшчэ больш нязручных кніг папоўняць спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але сапраўдны парадак – гэта не стосік загадаў і метадычак. Сапраўдны парадак – гэта калі кожны заняты сваёй справай. Калі чыноўнікі не дыктуюць акадэмікам правілы працы. Калі ідэолагі не ўмешваюцца ў працу экскурсаводаў і музеязнаўцаў, спрабуючы навязаць ім сваё асаблівае бачанне гісторыі. Нашая гісторыя – гэта тое, што аб'ядноўвае пакаленні беларусаў, тое, што дазваляе нам ствараць агульную будучыню, улічваючы памылкі мінулага. У новай Беларусі адным з прыярытэтаў стане нацыянальнае адраджэнне і рэформа адукацыі. Падрыхтоўкай да нашай будучыні ўжо цяпер займаецца прадстаўніца Офіса па пытаннях адукацыі Таццяна Шчытцова і прадстаўніца Аб'яднанага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. А пакуль рэжым перапісвае нашую гісторыю, мы самі павінны стаць яе ахоўнікамі. Давайце прывіваць нашым дзецям любоў да сваіх каранёў і гісторыі нашай краіны. На шчасце, зараз у сацсетках з'яўляецца ўсё больш беларускіх каналаў, а незалежныя ініцыятывы і блогеры выпускаюць шмат цікавага пра беларускую культуру і гісторыю. Чытайце разам з дзецьмі пра нашых нацыянальных герояў, глядзіце разам дакументальныя фільмы і відэаролікі, распавядзіце дзецям пра гісторыю ўласнай сям'і. Мы не павінны дазволіць адабраць у нас ідэнтычнасць. І разам мы зробім усё, каб нашыя дзеці маглі жыць у сябе дома, у свабоднай Беларусі, і ганарыцца гісторыяй і культурай сваёй краіны».
  • Беларусь: события

    Аб'яднаны Пераходны Кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны Падчас аднаго з працоўных візітаў кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская папрасіла замежных партнёраў дапамагчы беларускім добраахвотнікам і ў выніку дамовілася пра падтрымку палка імя Кастуся Каліноўскага. Дзякуючы гэтаму былі выдзеленыя сродкі на набыццё двух сучасных дронаў, якія дапамогуць беларускім добраахвотнікам яшчэ больш эфектыўна выконваць свае задачы па абароне Украіны ад расійскіх захопнікаў. Фота: полк Каліноўскага.
  • Беларусь: события

    ❗️425 гадоў пазбаўлення волі на ўсіх. За кастрычнік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек «Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя кастрычніцкага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі: 🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек, з якіх 36 жанчын і 78 мужчын; 🔹Ім агулам прысудзілі 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі, 15 гадоў «хіміі», 67 гадоў «хатняй хіміі», 391 040 рублёў штрафаў, 4 месяцы арыштаў, 10 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў; 🔹 1 чалавека пазбавілі воінскага звання «старшы прапаршчык у адстаўцы». ❌Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту суды ўжывалі ў 99,13% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў. Справаздача цалкам (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3t0rR71
  • Беларусь: события

    У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі сустрэліся з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны 🔘 Падрабязна абмеркавалі магчымыя формы сумеснага супрацьдзеяння прапагандзе, якая значна актывізавалася з пачаткам вайны супраць Украіны. 🔘 Абмеркавалі магчымыя фарматы экспертнага і грамадска-палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Украінай.
  • Беларусь: события

    ​​Реальные заработки проседают во всех регионах Номинальная начисленная заработная плата в сентябре составила 1637 рублей, что оказалось ниже итогов не только августа (1666 рублей), но и июля (1644 рубля). Падение происходит на фоне общего ухудшения макроэкономической ситуации в стране, в результате чего уже с марта реальные зарплаты (с учетом действия инфляции) ушли в минус. К сентябрю это снижение составило 4%. При этом в номинальном выражении Минск в сентябре прибавил 13 рублей к средней заработной плате, и это единственный пример роста по всем регионам. Снижение номинального заработка в областях за месяц составило от 16 рублей в Брестской области до 83 рублей в Минской. В целом, по итогам сентября в лидерах по уровню оплаты труда, ожидаемо, столица (2228 рублей) и Минская область (1629 рублей), а самый низкий средний заработок отмечен в Могилевской области (1347 рублей). Иначе выглядит картина, если оценить реальное изменение заработков по регионам. Так, в сентябре 2022 к сентябрю 2021 года хуже всего оказалась ситуация в столице. Здесь падение реальных зарплат составило 6,8%. Минская область по уровню реальной заработной платы на 3,6% отстала от прошлогодних показателей. Лучше всего ситуация в Гродненской области, где на начало осени ситуация с реальными заработками оказалась практически аналогичной прошлогодней – падение всего на 0,1%.
  • Беларусь: события

    У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідэрамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Яроменкам На сустрэчы: 🔘 абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны; 🔘 вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне; 🔘 акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння; 🔘 вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны; 🔘 вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаўабароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.
  • Беларусь: события

    Мария Колесникова стала почетным профессором консерватории в Зальцбурге. Этот титул очень редко присуждается в австрийских университетах.
  • Беларусь: события

    ​​Средняя зарплата в сентябре упала на 29 рублей, а в реальном выражении – на 4% По данным Белстата, номинальная начисленная средняя заработная плата работников Беларуси в сентябре 2022 г. составила 1637 рублей. Месяцем ранее показатель составлял 1666 рублей, т.е. сентябрь вместе с осенней листвой унес из кошельков беларусов 29 рублей. В реальном выражении, с поправкой на инфляцию, отставание от показателей прошлого года осталось без изменений – и в августе, и в сентябре 2022 года средний заработок был на 4% ниже, чем в аналогичные месяцы 2021 года. На фоне высокого роста цен, падения ВВП и санкционных ограничений снижение зарплат выглядит закономерным. Впрочем, ситуацию всегда можно исправить административными мерами. По крайней мере, такого мнения придерживаются власти, останавливая рост цен, но продолжая кредитовать госсектор. Такой ответ на макроэкономические шоки и дисбалансы может кратковременно сформировать красивую картинку, но потом, когда действие рыночных сил возьмет верх, переизбыток средств в экономике выльется в еще большее ускорение инфляции и, как результат, дальнейшую просадку заработных плат. Падение реальных заработков давно создает негативную картину для экономической модели, которую преподносят как социально ориентированную. Уже сейчас видно, как идет поиск и назначение виновных. На этот раз «стрелочником» стала торговля. Однако, если учесть, что данная сфера еще не оправилась от пандемии, едва справляется санкционной переориентацией потоков товаров и теряет кадры, то выбор “жертвы” крайне неудачный. Негативные эффекты от просадки торговли могут дорого обойтись экономике страны в целом, затягивая ее все глубже в воронку рецессии.
  • Беларусь: события

    Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы ў сувязі з ціскам на яе асабіста, яе блізкіх і бізнес-партнёраў. Кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння. Кабінет будзе ўсебакова дапамагаць у расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых за ціск на Таццяну да адказнасці. Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу, нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій, — яшчэ цяжэй».
  • Беларусь: события

    Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык сустрэўся ў тэлеэфіры з Зянонам Пазняком і выказаўся па актуальных пытаннях 🔘 «Ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі — сваю. Я не маю палітычных амбіцый, па сваёй натуры я — ваяр» 🔘 «Нацыянальна арыентаванае войска — вельмі важная справа» 🔘 «У беларускім войску засталіся расіяне, якія выраслі ў Расіі, для якіх Беларусь нічога не значыць. І зараз яны генералы» 🔘 «Вялікая заслуга палка Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў — у тым што яны змянілі стаўленне да беларусаў» 🔘 «Мы можам зараз шмат зрабіць, але я б аднёс гэта да катэгорыі рэчаў, пра якія няварта распаўсюджвацца» 🔘 «Трэба вярнуць нашую радзіму ў прававое поле» Зянон Пазняк выказаўся пра Валерыя Сахашчыка: 🔘 «Я успрымаю Валерыя Сцяпанавіча як чалавека прыстойнага, як чалавека гонару» 🔘 «Гэта чалавек, які спрыяе беларускай нацыі, які спрыяе стварэнню беларускага войска» Глядзіце поўную гутарку на тэлеканале  «Белсат».
  • Беларусь: события

    Вывоз воинской техники из Беларуси в РФ продолжается 21 октября 2022 года седьмая группа груженых вагонов-платформ с расконсервированной военной техникой ВС РБ в количестве 10 единиц отправилась со станции Уречье (Могилёвское отделение БелЖД) на станцию Волоконовка (Юго-Восточная ЖД) и далее в направление Луганска. (Фактическая дата прибытия на станцию назначения - 24.10.2022 года). Груз: гусеничные боевые машины пехоты (БМП-2) в количестве 20 единиц (по 2 единицы на каждую платформу). Общий вес груза: 280 тонн. В городском посёлке Уречье находится 969-я база резерва танков. Маршрут следования на станцию Волоконовка: Уречье (БЧ) - Осиповичи-1 (БЧ) - Могилев-1 (БЧ) - Орша-Западная (БЧ) - Осиновка (БЧ) - Красное (РЖД) - Смоленск-Сортировочный (РЖД) - Рославль (РЖД) - Брянск-Льговский (РЖД) - Курск (РЖД) - Старый Оскол (РЖД) - Волоконовка (РЖД). Протяженность маршрута - 1232 км. @belzhd_live
  • Реклама

  • Беларусь: события

    «...Более 5 миллиардов долларов - столько принесла схема поставки нефтепродуктов в ЕС олигарху Юрию Чижу и его литовскому партнёру Витольду Томашевскому. Почти все эти деньги компаньоны вывели за границу...» Подробнее в расследовании «Белорусского расследовательского центра»
    Лукашенко позволил спрятать деньги в Сингапуре. Мы их нашли

    Наше расследование про олигарха, который недавно вышел из СИЗО КГБ. Юрий Чиж. Когда-то его считали главным кошельком Лукашенко, но потом списали со счетов, как сбитого лётчика. Но действительно ли Чиж растерял все свои кормушки? Новые подробности об империи Чижа. 00:00 Анонс 01:08 Почему мы занялись Юрием Чижом? 02:11 Что осталось у Чижа после выхода на свободу? 04:17 Что за кадр этот партнёр Чижа - Витольд Томашевский ? 05:10 Кормушка на миллиарды 07:59 «Сладкие» отношения Чижа и Лукашенко 10:25 Самый главный финансово-нефтяной гейзер к которому был допущен Юрий Чиж 14:00 «Пир на весь мир» 17:31 Чем сейчас занимается Томашевский и Чиж? 19:18 Того ли посадили? 22:19 Подытожим Чат-бот для безопасной передачи информации и документов: https://t.me/NovajaZiamla_bot Подписывайся на наш телеграм-канал: https://t.me/Belarus_Files Все документы и текстовые версии на сайте: https://investigatebel.org/ #BIC #БРЦ

    YouTube
  • Беларусь: события

    Музыкантов Tor Band отправили на 15 суток ареста Слабовики начали приходить к тем, кто снимался в их клипах. Пока всё ограничивается «беседами»
  • Беларусь: события

    Каардынацыйная Рада будзе рэструктурызавана, каб у супрацоўніцтве з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам максімальна шырока і дакладна прадстаўляць меркаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі 🔘Колькасць сябраў КР будзе павялічана, больш не будзе падзелу на асноўны і пашыраны склад, больш якаснай стане працэдура прыняцця новых сябраў у склад КР. 🔘Запланаваныя змены забяспечаць прысутнасць у КР галасоў розных грамадскіх груп і дазволяць выпрацоўваць новыя рашэнні актуальных грамадска-палітычных праблем. 🔘Рада пачне выконваць новыя функцыі, сярод якіх — зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл і арганізацыя адкрытых публічных дыскусій. 🔘Першае пасяджэнне адноўленага складу КР плануецца 16 снежня, і ўжо зараз адбываецца працэс вылучэння новых сябраў Рады, у якім вы можаце прыняць удзел! Падрабязней пра магчымасць вылучэння новых дэлегатаў і рэструктурызацыю — па спасылцы.