Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі абмеркавалі з актывістамі беларускай дыяспары праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне Кожны з валанцёраў, якія прысутнічалі на сустрэчы, дапамагае ў розных арганізацыях: разбірае завалы пасля абстрэлаў, каардынуе працу медыкаў, дапамагае уцекачам, вырабляе бронекамізэлькі. Усе яны застаюцца ў Кіеве, бо лічаць Украіну сваім другім домам і хочуць яго захаваць. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне, вызначылі сумесныя з прадстаўнікамі Кабінета крокі, якія дапамогуць вырашыць гэтую праблему на ўзроўні ўкраінскіх органаў улады. Пасля абмеркавання стаўлення да беларусаў ва украінскім грамадстве была створана медыя група з мэтай данясення да ўкраінскіх СМІ інфармацыі пра падзеі ў Беларусі.