ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем Зараз С
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем Зараз Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета знаходзіцца ў Бруселі. На сустрэчы з прэзідэнтам ЕР бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі і наступствы для рэгіянальнай бяспекі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы супраць знаходжання расійскіх наймітаў і ядзернай зброі ў Беларусі. У сваю чаргу Валер Кавалеўскі заклікаў падтрымліваць беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай прысутнасці. Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння. Беларуская лідарка папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады.