ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў, дапамога палітвязням, падтрымка беларускай культуры: як
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў, дапамога палітвязням, падтрымка беларускай культуры: як прайшоў візіт у Страсбург 19-20 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Страсбургу, дзе ўзяла ўдзел у слуханнях ПАРЕ, выступіла перад Палітычным камітэтам і жанчынамі ПАРЕ, а таксама амбасадарамі краінаў Рады Еўропы. Адбыліся сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі, партыйнымі групамі і кіраўніцтвам Рады Еўропы. 📍Што было зроблена падчас візіту: – ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па падтрымцы беларусаў за мяжой. У рэзалюцыі даюцца рэкамендацыі краінам па палягчэнні жыцця беларусаў і паляпшэнні для іх міграцыйных умоваў, якія будуць перададзеныя ў іншыя міжнародныя арганізацыі і нацыянальныя ўрады. – Прайшла сустрэча Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю. Група зацвердзіла праекты і план працы на бліжэйшыя месяцы. – ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па недапушчэнні беларускіх спартоўцаў, якія падтрымалі вайну і Лукашэнку да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. – Адбылася прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» з удзелам беларускай дыяспары і літаратуразнаўцаў. Святлана Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускіх палітвязняў і іх сем’і. Больш вынікаў – на сайце.