Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская – пра падрыў дамбы Кахоўскага вадасховішча: «Расія павінна заплаціць за свае злачынствы ва Украіне» «Расія чарговы раз паказала свету, што стварае пагрозу ўсяму жывому. Гэта наўмыснае знішчэнне грамадзянскай інфраструктуры, з-за якога пакутуюць нявінныя людзі. Гэты і іншыя выпадкі не застануцца без увагі міжнароднай супольнасці. Расія павінна заплаціць за свае злачынствы ва Украіне. І гэтая плата будзе высокай. Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, я не магу нават уявіць, што вы цяпер адчуваеце. Я шчыра спачуваю ўсім, хто страціў сваіх блізкіх, свой дом, жывёлаў і маёмасць з-за гэтай жудаснай катастрофы. Маё сэрца з кожным з вас».