Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Падтрымка беларускіх кампаніяў і дапамога ў распрацоўцы рэформаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі Сёння Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Аўстрыю, дзе сустрэлася з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Беленам. Ціханоўская прапанавала Аўстрыі прыняць захады, каб мясцовыя кампаніі спынілі супрацу з рэжымам і падтрымлівалі беларускія кампаніі ў выгнанні. Бакі абмеркавалі падтрымку праваабаронцаў, дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў і распрацоўцы рэформаў для новай Беларусі. Таксама гаварылі пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, узмацненне ціску на палітвязняў, паўзучую акупацыю Беларусі Расіяй.