Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве. Далучайцеся! Асабліва пасля 2020 года беларусаў раскідала па ўсім свеце, але ж усе мы хочам бачыць вакол сябе людзей, якія могуць падтрымаць і дапамагчы. І таму дзе б мы ні знаходзіліся, нам важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў. Бо менавіта так у нас будзе магчымасць падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі. А каб гэта было яшчэ прасцей мы вырашылі сабраць усіх вас у адным месцы. 14 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца адкрытая імпрэза , якую арганізоўваюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Каардынацыйная рада, Беларускі Моладзевы Хаб. Імпрэза «Яднайся!» – гэта такое месца, дзе вы зможаце пазнаёміцца адно з адным і знайсці аднадумцаў. Тут вы зможаце расказаць свае ідэі, даведацца пра праекты і ініцыятывы, а таксама паслухаць беларускую музыку. І канешне падзяліцца сваёй энергіяй, надзеей ці болем адно з адным. Прыходзьце, знаёмцеся, размаўляйце з актывістамі і палітыкамі. Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак! Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org. Калі ў вас ёсць нейкія пытанні – пішыце іх у @AskOffice_Bot.