Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская выступіла на форуме GLOBSEC у Браціславе і правяла сустрэчу з кіраўніком МЗС Паўночнай Македоніі, якая зараз старшынюе ў АБСЕ У сваім выступе на форуме GLOBSEC Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць да рашучасці ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцяў і да падтрымкі Беларусі і Украіны. Паводле яе словаў, вельмі важна рыхтавацца да новага вакна магчымасцяў, калі яно адчыніцца. Міжнародная супольнасць павінна мець стратэгію па Беларусі, каб выцягнуць Беларусь з залежнасці ад Крамля, і дапамагчы дэмакратычным сілам павярнуць краіну да дэмакратыі. Ціханоўская заклікала не пакідаць Беларусь на потым. Таксама яна расказала пра неабходнасць супрацы з буйнымі тэхналагічнымі кампаніямі і адзначыла пазітыўны досвед супрацы з Google, які дапамагае незалежным медыя, а таксама спрыяе выяўленню прапаганды і дэзінфармацыі. Акрамя таго, падчас форуму Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных справаў Паўночнай Македоніі Буярам Асмані. Гэтая краіна зараз старшынюе ў АБСЕ. Яны абмеркавалі вынікі справаздачы Маскоўскага механізма і наступныя крокі па яго імплементацыі, а таксама супольныя дзеянні краінаў АБСЕ на выпадак розных сцэнароў развіцця крызісу ў Беларусі. Ціханоўская заклікала актывізаваць працу АБСЕ па Беларусі, у тым ліку БДІПЧ у напрамку вызвалення палітвязняў і маніторынгу палітычна матываваных судовых працэсаў. Асобную ўвагу прысвяцілі размяшчэнню ядзернай зброі Расіі і знаходжанню расійскіх войскаў на беларускай тэрыторыі.