Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Удзел у форуме GLOBSEC і сустрэча з прэзідэнткай. Святлана Ціханоўская пачала візіт у Славакію 29-30 траўня Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Браціславе, дзе выступіць на міжнародным форуме па бяспецы GLOBSEC. У форуме таксама бяруць удзел прэзідэнт Францыі, прэзідэнтка Еўракамісіі, прэзідэнтка Еўрапарламента, віцэ-прэм’ерка Украіны, прэм’ерка Літвы і іншыя міжнародныя лідары. У пачатку візіту беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнткай Славакіі Зузанай Чапутавай. Яны абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і неабходнасць скаардынаванай стратэгіі Еўрасаюза. Таксама гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці за незаконны вываз украінскіх дзяцей і хвалю рэпрэсіяў супраць беларусаў. Ціханоўская падкрэсліла, што вельмі важна дапамагаць беларускім медыя і грамадзянскай супольнасці, надаваць увагу сітуацыі з палітвязнямі і прыкладаць намаганні па іх вызваленні.