Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Групы «За дэмакратычную Беларусь» павінны з'явіцца ў Эстоніі і Латвіі Беларуская дэлегацыя гэтымі днямі ўдзельнічала ў мерапрыемствах Балтыйскай Асамблеі ў Таліне. Вынікі перамоваў распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька: «У эстонскім Парламенце з'явіцца група «За дэмакратычную Беларусь». Перамовы адбыліся з прадстаўнікамі чатырох фракцый, там няма разыходжанняў па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі. Таксама прайшлі перамовы з латвійскімі дэпутатамі. Мы ўжо зрабілі пэўныя крокі, каб у Парламенце гэтай краіны зноў з'явілася група «За дэмакратычную Беларусь». І мы абавязкова скончым гэтую працу». Таксама ён нагадаў пра важнасць існавання прадстаўнікоў беларускіх інтарэсаў у замежных Парламентах, якія ўжо створаныя ў 17 краінах.