Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Далучыцеся да акцыі Вольгі Гарбуновай і распавядзіце гісторыі палітзняволеных беларусак Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова прапанавала распавесці пра беларускіх палітзняволеных жанчын. Святлана Ціханоўская далучылася да акцыі і расклеіла плакаты з імёнамі Галіны Дзербыш, Кацярыны Андрэевай, Марфы Рабковай: «Я не проста хачу падтрымаць гэтую ініцыятыву, але і запрасіць вас усіх далучыцца. Такія плакаты можна раздрукаваць і павесіць на працоўным месцы ў офісе, у сябе дома ці на легальных прасторах у вашых гарадах. Зняволеных па палітычных прычынах жанчын, на жаль, вельмі шмат, таму вы можаце зрабіць свой плакат, раздрукаваць і распаўсюдзіць, або спампаваць яго адсюль. Вывешвайце плакаты, распавядайце гісторыі палітзняволеных жанчын, дапамагайце людзям даведацца пра іх. Бо пакуль яны за кратамі, іх голас – гэта мы».