Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Першая сустрэча працоўнай групы па міграцыі ў Літве Сёння прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях міграцыі і грамадскай бяспекі ў Літве. Рашэнне пра стварэнне групы было прынятае на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністаркай унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ. У склад працоўнай групы ўвайшлі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, ByPol, BYSOL, Беларускага дома правоў чалавека. А таксама прадстаўнікі МУС, МЗС і Дэпартамента міграцыі Літвы. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні і праблемы беларусаў у Літве: – легалізацыя з нядзейснымі або страчанымі пашпартамі; – атрыманне дакументаў на дзяцей, якія нарадзіліся па-за межамі Беларусі і не маюць беларускіх пашпартоў; – атрыманне нацыянальных візаў і працягненне відаў на жыхарства па гуманітарных падставах. Бакі абмеркавалі варыянты вырашэнняў узнятых праблемаў і дамовіліся пра наступныя крокі. Працоўная група будзе праводзіць рэгулярныя сустрэчы, пра вынікі якіх будзе паведамляцца ў каналах. На фота: Святлана Ціханоўская і міністарка ўнутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ падчас сустрэчы 5 красавіка.