Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Сустрэча з міністрам замежных справаў Ірландыі: дапамога палітвязням, падтрымка беларускіх ініцыятываў, спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў У Дубліне Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў краіны Міхолам Марцінам. Яна распавяла пра прысуды беларусам і масавыя рэпрэсіі, працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сілаў, пра важнасць падтрымкі беларускіх валанцёраў і добраахвотнікаў ва Украіне. Падчас сустрэчы абмеркавалі: – Спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Ціханоўская прапанавала вярнуць магчымасць беларусам наведваць Ірландыю па брытанскай візе. – Падтрымку культурных праектаў і ініцыятываў, рэзідэнцыяў для беларускіх дзеячаў культуры. – Удзел Святланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН увосень гэтага года, і арганізацыю мерапрыемства прысвечанага Беларусі. – Міжнародную кампанію па недапушчэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. – Падтрымку праваабарончых ініцыятываў і сем’яў рэпрэсаваных, а таксама рэабілітацыю палітвязняў, якія выходзяць з турмаў.