Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Спіс экалагічных арганізацый, якія распавядуць вам пра бяспеку і экалогію Святлана Ціханоўская: «На гэтым тыдні беларусы выходзілі на «Чарнобыльскі шлях», бо роўна 37 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Тады дзяржава нічога не рабіла для таго, каб папярэдзіць людзей і паспрабаваць хаця б мінімізаваць наступствы. Беларусы перажылі аварыю на ЧАЭС, хаця будуць пакутаваць ад наступстваў доўгія гады. Некалькі гадоў таму дзяржава вырашыла пабудаваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, якая не выклікае даверу – бо рэжым замоўчвае ўсе інцыдэнты, якія там адбываюцца. А цяпер два дыктатары вырашылі размясціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Дзяржава не распавядае пра магчымыя наступствы, не кажа, што рабіць і як берагчы сябе. Затое гэтым, як і заўсёды, займаюцца беларусы і беларускія арганізацыі – і дзякуючы ім вы можаце паклапаціцца пра сваю бяспеку і экалогію Беларусі». «Экадом» – адна з найстарэйшых беларускіх прыродаахоўных арганізацый, якая працуе з 1996 года. Facebook: https://www.facebook.com/Ecohome.ngo/ Instagram: https://www.instagram.com/ecohome.ngo/ «Зялёная сетка» – аб'яднанне грамадзянскіх экалагічных арганізацый, экспертаў і актывістаў, якое працуе ўжо больш за 15 гадоў. Facebook: https://www.facebook.com/green.belarus/ Instagram: https://www.instagram.com/greenbelarus/ Ecospace – гэта партал пра экалогію, урбаністыку, валанцёрства, спрыяльнае навакольнае асяроддзе і камфортную гарадскую прастору. Instagram: https://instagram.com/ecospace22 Чат-бот, які падкажа, дзе знаходзіцца найбліжэйшае месца для ўтылізацыі смецця па катэгорыях: @@where_to_drop_bot