Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Анатоль Лябедзька: «Сейм Літвы падзяляе рэжым і беларусаў» Сёння ў Сейме Літвы адбылося галасаванне па законе аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзянаў Беларусі і Расіі. У выніку быў прыняты мяккі варыянт абмежаванняў для беларусаў, які прапаноўваў Сейм, а вета прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы было пераадоленае. Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў гэты момант знаходзіўся ў Сейме і назіраў за тым, як адбываецца галасаванне. «Вета прэзідэнта Літвы было пераадоленае. Хачу падзякаваць усім дэпутатам. Галоўны вынік, што Сейм не глядзіць на Беларусь як на нешта адно. Ён бачыць рэжым і асобна – грамадзянаў, 9 мільёнаў беларусаў. Гэта вельмі важна. Беларусаў не скідваюць у адзін бан з расіянамі, якія ў большасці падтрымліваюць Пуціна. Зараз беларусы змогуць працягваць знаходзіцца ў Літве як у камфортнай для сябе краіне».