Контур бяспекі рэгіёна, стратэгія па вызваленні палітвязняў: з якім парадкам дня прыбыла беларуская дэлегацыя на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы
Дэлегацыя Святланы Ціханоўскай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, пачала працоўныя сустрэчы. Ужо адбылася сустрэча з Майклам Макфолам – гэта былы амбасадар ЗША, які цяпер актыўна працуе ў дапамозе Украіне і Беларусі.
У сувязі з апошнімі сігналамі рэжыму абмеркавалі стратэгію па пытанні вызвалення палітвязняў, дзе пажаданы першы крок да дыялогу — вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных спісах. Таксама ўзнялі тэму прызнання КДБ і ГУБАЗіКа арганізацыямі-спонсарамі тэрарызму.
Фота: Святлана Ціханоўская і Майкл Макфол на палях Мюнхенскага форума.