Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта Гітанаса Наўседы прыняла ўдзел у ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня аднаўлення незалежнасці Літвы Сёння Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэм’еркай Інгрыдай Шыманітэ, спікеркай парламента Вікторыяй Чмітлітэ-Нільсан, экс-прэзідэнткай Даляй Грыбаўскайтэ, экс-прэзідэнтам Валдасам Адамкусам і першым кіраўніком Літвы пасля аднаўлення незалежнасці Вітаўтасам Ландсбергісам прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных літоўскаму нацыянальнаму святу – Дню аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Святлана Ціханоўская: «Шчыра віншую Літву са святам! Я зычу літоўцам працягваць тую ж прынцыповую і паслядоўную палітыку, якая з’яўляецца прыкладам для амаль усіх краін ЕС. Я асабіста ўдзячная Літве, што гэтая краіна стала прытулкам і часовым домам для амаль 50 тысяч беларусаў, якія цяпер жывуць тут. І дзякуй усім беларусам, якія прыйшлі сёння павіншаваць Літву ў гэтым дзень! Вядома, мы ўсе хочам вярнуцца дадому ў Беларусь, і робім усё, каб гэта стала магчымым найхутчэй. Але сёння той дзень, каб яшчэ раз сказаць: аčiū, Lietuva!» Літоўская дзяржава актыўна дапамагае беларускаму народу: – Пасля 2020 году Літва прыняла дзясяткі тысяч уцекачоў, якіх вывозілі праз адмысловыя гуманітарныя калідоры. – Літва першай не прызнала Лукашэнку прэзідэнтам, і адкрыла прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі. – Пры падтрымцы Літвы ўдалося дабіцца адназначнай пазіцыі ЕС І ЗША па беларусах. Дзякуючы гэтаму не быў уведзены татальны візавы бан і былі выдадзеныя дзясяткі тысяч візаў. – Літва падтрымала ініцыятыву «плана Маршала для Беларусі», па якім у Беларусі будуць 3 млрд еўра на правядзенне рэформаў пасля дэмакратычных перамен. – Цягам апошніх двух гадоў у Вільні адкрыліся пяць новых пляцовак для развіцця беларускай культуры, павялічылася падтрымка беларускай гімназіі Францішка Скарыны ў Вільні, была праведзеная рэформа ЕГУ. – Беларускія кампаніі, якія зазналі рэпрэсіі, працягнулі працу ў Літве. Многія атрымалі прэферэнцыйныя ўмовы і аблегчанае падаткаабкладанне.