Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
«Нашая бяспека ў нашых руках. Не паддавайцеся на хітрыкі рэжыма, які ашуквае людзей амаль 30 гадоў». Крысціна Рыхтэр – пра камісію рэжыма па вяртанні ў Беларусь У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, чаму гэтак званая камісія па вяртанні ў Беларусь – выключна прапагандысцкае мерапрыемства, якое не мае ніякага дачынення да права. «Склад камісіі відавочна адлюстроўвае мэту стварэння. Калі ўключэнне ў склад прадстаўнікоў дзяржаўных структураў яшчэ можна патлумачыць, то Азаронак, Эйсмант і Мукавозчык дададзеныя туды толькі ў прапагандысцкіх мэтах. Бракуе толькі шпіца Умкі. Варта разумець, што пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, не можа быць аніякай гаворкі пра бяспечнае вяртанне. Мінімум 58 чалавек у 2022 годзе былі затрыманыя пасля вяртання ў Беларусь. Праца гэтай камісіі мае мала дачынення да правоў чалавека, больш за тое – яна мае выключна прапагандысцкія мэты. Няма ніякіх гарантый, што пасля вяртання ў краіну, у рэжыма не з'явіцца іншых прэтэнзій».