Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Абмеркавалі транзіт збожжа і пазбаўленне беларусаў грамадзянства: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю 📍На сустрэчы з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійнісцё Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымыя сцэнары транзіту і неабходнасць прынцыповай пазіцыі Захаду ў абарону беларускай незалежнасці. Ціханоўская адзначыла, што прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі сведчыць пра замах на беларускі суверэнітэт. 📍Разам з міністрам замежных справаў Пекам Хаавіста абмеркавалі апошнія рэпрэсіўныя законы аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства, магчымасць аказання падтрымкі беларускім студэнтам, даследчыкам, а таксама добраахвотнікам ва Украіне. Ціханоўская адзначыла недапушчальнасць саступак і зняцця санкцый узамен на транзіт збожжа. 📍У фінскім парламенце Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з камітэтам па замежных адносінах і фінскай дэлегацыяй у Паўночнай радзе. Яна заклікала дэпутатаў браць шэфства над палітвязнямі, падтрымліваць іх сем’і і стварыць парламенцкую групу «За дэмакратычную Беларусь».