Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская перадала Ісландыі спіс прапановаў, якія могуць быць рэалізаваныя падчас старшынства краіны ў Радзе Еўропы Ісландыя на гэтым тыдні пачала прэзідэнцтва ў Радзе Еўропы, а з 1 студзеня – Ісландыя будзе старшыняваць у Радзе Паўночных краінаў, куды ўваходзяць Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Данія, Ісландыя. Святлана Ціханоўская наведала Рэйк'явік з працоўным візітам, дзе сустрэлася з прэм'ер-міністаркай, міністаркай замежных спраў, спікерам парламента і дэпутатамі, першай ледзі. Таксама яна выступіла на Рэйк'явіцкім глабальным форуме і распавяла пра ролю жанчын у беларускім пратэсце і сітуацыю з палітвязнямі. Ціханоўская перадала ісландскаму кіраўніцтву і парламентарам спіс прапановаў, якія могуць быць рэалізаваныя падчас ісландскага прэзідэнцтва ў Радзе Еўропы: – запуск праектаў падтрымкі грамадзянскай супольнасці і падрыхтоўкі рэформаў у межах працы Кантактнай групы пры Радзе Еўропы; – удзел дэлегацыі дэмакратычнай Беларусі ў Саміце Рады Еўропы ў траўні; – запрашэнне прадстаўнікоў беларускіх палітычных арганізацыяў і партыяў у ПАРЕ ў статусе назіральнікаў ці спецзапрошаных; – стварэнне групы сяброў Беларусі ў Паўночнай Радзе; – ініцыяваць запуск расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ў міжнародных інстытуцыях па адным з трох напрамкаў: злачынствы супраць чалавечнасці, саўдзел у ваеннай агрэсіі, міграцыйны крызіс; – запуск міжнароднай праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў і былых палітвязняў; спрашчэнне міграцыйных працэдураў для беларусаў, якія выехалі з Беларусі па палітычных матывах і ў сувязі з вайной ва Украіне. Пасля сустрэчы з Ціханоўскай міністарка замежных спраў Тордзіс Кальбрун Рэйкф'ёрд Гільфадоцір далучылася да ўжо міжнароднага флэшмоба і напісала ў твітары «Жыве Беларусь».