Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Валер Кавалеўскі справаздачыцца па выніках працоўнага візіту ў Кіеў: «Мы маем сяброў у Вярхоўнай Радзе» У гэтым відэа прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі падводзіць вынікі сумеснага з прадстаўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык працоўнага візіту ў Кіеў. Валер Кавалеўскі адзначае, што гэта быў важны візіт, каб высветліць перспектывы для наладжвання дыялогу і сумеснай працы паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай. Падчас візіту атрымалася правесці грунтоўныя і прадуктыўныя сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і прадстаўнікамі некаторых міністэрстваў. Таксама адбыліся сустрэчы з беларусамі Украіны і прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Падрабязнасці – у відэа.