Другі дзень візіту ў Германію: Святлана Ціханоўская і Таццяна Хоміч распавядуць паслам пра тое, што адбываецца ў Беларусі і выступяць з прамовай на цырымоніі, прысвечанай 78-й гадавiне замаху на Гітлера.
У Берліне Святлана Ціханоўская і Таццяна Хоміч знаходзяцца з працоўным візітам. Яны ўжо сустрэліся з беларусамі Германіі і завіталі ў Мемарыяльны цэнтр нямецкага супраціву часоў Другой Сусветнай вайны. Зараз яны правядуць брыфінг для паслоў шэрагу краінаў, каб распавесці пра рэальную сітуацыю ў Беларусі і пра яе ролю ў рэгіёне. Удзел у брыфінгу таксама прымуць паслы Чылі, Калумбіі, Аўстраліі.
Запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабекам, кіраўніком адміністрацыі канцлера Вольфгангам Шмідтам, а таксама лідарамі палітычных групаў у Бундэстагу, каб прасоўваць інтарэсы беларусаў.
Таксама Святлана Ціханоўская выступіць з галоўнай прамовай на цырымоніі, прысвечанай 78-й гадавiне замаху на Гітлера.