Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Анісію Казлюк адпусцілі. Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі расказвае пра інцыдэнт Коратка – галоўнае: – Беларускую праваабаронцу затрымалі, ёй пагражала дэпартацыя і штраф. – Валер Кавалеўскі звярнуўся ў МУС, ДМС і да старшыні камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады Дзмітра Лубянца. Той запэўніў, што Анісію ніхто высылаць з Украіны не будзе, штамп у пашпарт не паставяць, аформяць адміністратыўны пратакол і сімвалічны штраф. Так і атрымалася. – Для Анісіі Казлюк будзе адкрытая працэдура для аднаўлення яе легальнага статусу ва Украіне. Гэта ж зроблена і для ўсіх іншых беларусаў Украіны. – Валер Кавалеўскі ўвесь гэты час быў на сувязі з Анісіяй. Ён давёў да яе алгарытм вырашэння праблемы. Гэта дапамагло супакоіць сітуацыю ў пастарунку, бо з Анісіяй размаўлялі не вельмі карэктна. Зараз беларуску адпусцілі. – Гісторыя прыкрая і непрыемная, але можа стаць важным прэцэдэнтам для таго, каб не дапусціць падобных сітуацый з беларусамі ў будучыні. Падрабязна як вырашылася гісторыя – у відэа.