Сёння стала вядома, што беларуская валанцёрка і праваабаронца Анісія Казлюк была затрыманая ў Кіеве. У яе пашпарце ёсць штамп пра працяг тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне, але яна апынулася пад пагрозай штрафу і дэпартацыі.
Мы выйшлі на сувязь з Анісіяй, пасля чаго кіраўнік прадстаўніцтва Офіса ў Кіеве Валер Кавалеўскі звязаўся з МУС Украіны і старшынём камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Яго запэўнілі, што дэпартацыі Анісіі не будзе. Вызначаныя далейшыя крокі па вырашэнні інцыдэнту.
Мы застаемся на сувязі з Анісіяй і адразу ж паведамім пра вынік вырашэння гэтай сітуацыі.