Беларусы працягваюць плаціць падатак на Лукашэнку: прадстаўнік Ціханоўскай Алесь Аляхновіч тлумачыць на «Нашай Ніве», чаго беларусам каштуе вайна ва Украіне – у лічбах:
«Выйшла важная статыстыка Белстату па дынаміцы ВУП (валавы ўнутраны прадукт) і цэнаў за травень і красавік.
📍Дадзеныя паказваюць тэндэнцыю на скарачэнне выпуска ў Беларусі: з +2,7% у студзені да -8,6% у траўні. Страта ў дынаміцы складае 11,3 прац. пунктаў за 5 месяцаў. Гэта вельмі імклівае падзенне вытворчасці – і гэта, мабыць, яшчэ не дно.
📍У красавіку 2022 фіз. аб’ём экспарту скараціўся на 42,5% у параўнанні да красавіка 2021. Хаця ў студзені 2022 падзенне фіз. аб’ёма экспарта складала толькі 1%.
📍Сярэднія цэны экспарту з Беларусі выраслі ў красавіку на 35%.
📍У красавіку Беларусь практычны перастала экспартаваць свае тавары не толькі ва Украіну, але і ў Вялікабрытанію, а экспарт у ЗША і ЕС скараціліся на 74% і 38%, адпаведна. Рост экспарту ў РФ не дазволіў кампенсаваць падзення экспарту ў іншыя краіны.
Такім чынам – тры высновы:
– ВУП Беларусі імкліва скарачаецца. Пры гэтым падзенне выпуску прадукцыі яшчэ нават не дасягнула дна.
– Санкцыі працуюць. У красавіку 2022-га фізічны аб’ём экспарту скараціўся на 42,5% у параўнанні з красавіком 2021 г.
– Нягледзячы на шматлікія заявы, беларускі рэжым не здолеў перанакіраваць патокі экспарту з краін Захаду і Украіны на РФ».