Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
У Еўрапарламенце адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная Беларусі – упершыню з 2020 года Заўтра, 21 чэрвеня, у Бруселі адбудзецца міжнародная канферэнцыя Каліноўскага, якую арганізоўвае Еўрапейскі парламент і Офіс Святланы Ціханоўскай. З вітальным словам звернуцца прэм’еры Польшчы і Літвы, Еўракамісар Варгелій, дыпламатычныя прадстаўнікі ЗША і Украіны, пасол Еўрасаюза Дзірк Шубель. Удзел у дыскусіях возьмуць еўрадэпутаты, дэпутаты бельгійскага, французскага, грузінскага, украінскага парламентаў, прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады, Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай, НАК, «Вясны», БАЖ, Freedom House, медыяў. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць: – неабходныя крокі па вызваленні палітвязняў, – дапамогу беларусам, медыям, ініцыятывам і бізнесам, – магчымыя сцэнары развіцця падзеяў. Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай прэзентуюць бачанне магчымай супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю напярэдадні рашэння па кандыдацтве Малдовы, Украіны і Грузіі. Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню ад 2020 года. Гэта магчымасць вярнуць Беларусь у парадак дня і знайсці шляхі вырашэння практычных праблемаў.