Спрашчэнне міграцыі для беларусаў, выдача візаў, падтрымка еўрапейскай перспектывы Беларусі: вынікі візіту Ціханоўскай у Партугалію
Падчас візіту ў Партугалію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соўза (на фота), спікерам парламента, міністрам замежных спраў, іншымі палітыкамі і беларусамі.
Якія вынікі сустрэч?
📍Міграцыйныя працэдуры для беларусаў: гаворка ішла пра выдачу візаў, дазволу на працу, відаў на жыхарства. Партугалія паабяцала працягваць выдачы візаў у Мінску (зараз іх робяць праз пасольства Славакіі).
📍Дапамога беларускаму бізнэсу: абмеркавалі спрыянне рэлакацыі і стварэнне ўмоваў для працы бізнесу, IT-кампаніяў.
📍Партугалія фактычна згарнула гандаль з дзяржпрадпрыемствамі Беларусі і гатовая падтрымаць згадку Беларусі ў дакуменце Рады ЕС пра тое, што беларусы таксама змогуць мець еўрапейскую перспектыву пасля дэмакратычных пераменаў.
📍Ціханоўская падкрэсліла, што нельга спыняць ціск на рэжым, пакуль не скончаныя рэпрэсіі і не вызваленыя палітвязні.