Ціханоўская правяла сустрэчу з былым прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у Капенгагене
«Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Прэзідэнт Абама выказаў словы захаплення беларусамі і нашай працай. Ён ведаў, што ў нас адбываецца, таму мне не давялося пераказваць усю нашу гісторыю барацьбы. І я распавяла пра апошнюю хвалю рэпрэсіяў і нашых партызанаў.
Ён паабяцаў прысвячаць больш увагі нашай краіне. Я папрасіла Барака ўключаць нашу моладзь у праграму для маладых лідараў Young Obama leaders, запрашаць беларусаў да ўдзелу ў міжнародных трэнінгах і форумах. Прэзідэнт Абама таксама сказаў, што хацеў бы пазнаёміць мяне з яго жонкай, Мішэль Абамай, якая кіруе фондам Obama Foundation.
Пасля гэтай сустрэчы ў мяне адчуванне, што Беларусі яшчэ на аднаго сябра стала больш».