Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева Коратка – пра галоўныя праблемы, якія Офіс намагаецца вырашыць: • Замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў. Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Нацбанка Украіны, дзе ўзняў гэтае пытанне. Цэлая група беларусаў ужо вызваленая ад абмежаванняў і можа карыстацца сваімі рахункамі. Праблема яшчэ не вырашаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс. • Немагчымасць працягнуць ВНЖ ва Украіне. Сёння Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Нардэп паабяцаў задзейнічаць розныя механізмы, каб вырашыць гэтую праблему. Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсць жаданне вырашыць праблему. • Лукашэнка адказны за гэтую вайну. Кавалеўскі абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўлады ролю Лукашэнкі ў вайне і як вывесці гэта на публічны ўзровень. Лукашэнка не можа быць аніякай альтэрнатывай для ўкраінскай улады пасля сканчэння вайны. Падрабязнасці – у відэа: https://youtu.be/EKoMci462b0