ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Валер Кавалеўскі ў Кіеве: прывёз гуманітарную дапамогу для добраахвотнікаў, працуе над офісам дэмсіл
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Валер Кавалеўскі ў Кіеве: прывёз гуманітарную дапамогу для добраахвотнікаў, працуе над офісам дэмсілаў Сёння дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыехала ў Кіеў з працоўным візітам. Кавалеўскі перадаў беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільнюса, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з мэрам Вільнюса Рамігіюсам Шымашусам у красавіку 2022. У Кіеве Кавалеўскі працягне працу над офісам дэмакратычных сілаў. Дэлегацыя правядзе працоўныя сустрэчы з украінскімі ўрадоўцамі, дэпутатамі, экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Усе гэтыя сустрэчы – дзеля таго, каб расказваць пра беларусаў і нашую барацьбу.