У гэты чацвер мы правялі zoom-сустрэчу з Дар’яй Рублеўскай – праваабаронцай ПЦ «Вясна», каардынатаркай «Майстэрні паштовак салідарнасці».
Даша адказала на шмат пытанняў, напрыклад:
– Чаму смяротнаму пакаранню не месца ў Беларусі?
– Як можна падтрымаць палітвязняў?
– Чаму не ўсіх прызнаюць палітвязнямі?
– Як у цяперашніх умовах стаць праваабаронцам?
Сёння - 21 траўня - у Беларусі аб'яўлены Днём палітвязня. Год таму, ў гэты дзень, у калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак.
Запрашаем паставіць у гадавіну свечку ў сябе дома, у царкве, у касцёле, у іншым месцы, якое вы лічыце сакральным, у памяць Вітольда.
Таксама вы можаце даслаць каму-небудзь з палітвязняволеных паштоўку (нават анлайн): 🔹 Майстэрня паштовак салідарнасці
🔹 Письмо.бел (за аплату)
🔹 Vkletochku.org
Распавядайце пра палітвязняў у сваіх сацсетках, альбо сваім знаёмым, сваякам, сябрам. На сённяшні дзень ужо больш за 1200 палітвязняў. Наша падтрымка і салідарнасць неабходны!
Тэкст інтэрв’ю з Дашай можна знайсці тут.