Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская – Захаду: «Лукашэнка стварае перад вамі фальшывую дылему: голад ці правы чалавека» Ціханоўская: «У мінулым годзе рэжым выкарыстоўваў міграцыйны крызіс – а зараз гэтак жа выкарыстоўвае ў сваіх мэтах і харчовы крызіс. Лукашэнка стварае фальшывыя дылемы: ці голад, ці правы чалавека – і прапануе Захаду выбіраць. Такая ўгода з ім – шкодная і амаральная. Прыкрываючыся турботамі пра голад у свеце, ён спрабуе сысці ад адказнасці за тэрор і саўдзел у вайне. Давайце не забывацца, за што ўводзіліся санкцыі супраць беларускага калія: за рэпрэсіі супраць працоўных і грамадзянскай супольнасці, выкарыстанне мігрантаў у якасці біялагічнай зброі, захоп самалёта, дапамогу Пуціну ў вайне. Калій – крытычна важны рэсурс для выжывання рэжыму. Гэта лёгкія грошы, якія ідуць не на карысць беларусам – а супраць іх, трацяцца на ўтрыманне арміі сілавікоў, спецслужбаў, ваеннай інфраструктуры і вядзенне вайны. Таму вярнуць рэжыму магчымасць зарабляць на калійных угнаеннях – гэта даць яму грошы на знішчэнне беларусаў і ўкраінцаў. А калі мы сапраўды хочам супрацьстаяць вайне і пагрозам харчовай бяспецы, мы павінны ліквідаваць іх крыніцы: дыктатарскія рэжымы і ўсе сістэмы, якія пасягнулі на галоўную каштоўнасць у свеце – жыццё чалавека».