Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону. Ён паехаў туды працягваць вырашаць пытанні, узнятыя Ціханоўскай падчас візіту ў ЗША У канцы красавіка Святлана Ціханоўская прыляцела ў Вашынгтон, дзе сустрэлася з дзяржсакратаром, спікеркай і іншымі палітыкамі, каб узняць пытанні адказнасці рэжыма за ўцягванне Беларусі ў вайну, блакаванне яго актываў і дапамогі грамадзянскай супольнасці. Валер Кавалеўскі разам са стваральнікам канала «Беларускі Гаюн» Антонам Матолькам і супрацоўнікамі аналітычнага цэнтру iSANS Уладзем Кобецам, Сержам Харытонавым адправіліся ў Вашынгтон, каб перавесці гэтыя сустрэчы на працоўны ўзровень. У гэтым візіце больш часу на дэталёвую распрацоўку самых прынцыповых пытанняў для беларусаў: – як прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу за яго злачынствы супраць беларусаў і за тое, што ён уцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны; – як дамагчыся, каб санкцыі не шкодзілі сумленным беларусам і бізнесам, але зачынялі шчыліны, праз якія іх абыходзіць рэжым; – як наладзіць выдачу візаў для беларусаў. У ЗША падтрымліваюць адкрыццё прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве. У хуткім часе Кавалеўскі зноў паедзе ва Украіну для працы над ім. https://youtu.be/-0MMoiY6ZB8