Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Ціханоўская распавяла пра сустрэчы з прэзідэнтам і міністрамі Чэхіі, дзе яе запэўнілі, што законы супраць беларусаў не будуць прынятыя «Я ведала, з якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы Чэхіі. Ведала пра камунікацыю з мясцовым МЗС, пра праблемы з атрыманнем візаў для беларусаў. Ведала пра закон, які абмяркоўваюць у Чэхіі. Ведала пра рызыкі для беларускіх студэнтаў, што ёсць пытанні наконт паступлення ў чэшскія ВНУ. І вось менавіта таму я тут. На сустрэчах міністр замежных спраў Ліпаўскі запэўніў мяне, што беларусы змогуць разлічваць на падтрымку Чэхіі, атрымліваць візы і навучацца ў чэшскіх унівэрсітэтах. Міністр адукацыі Газдзік сказаў, што студэнтаў не будуць адлічаць, і ўсе спецыяльнасці будуць адкрытыя. Заўтра я буду сустракацца з прэм’ерам і міністрам унутраных спраў. Я прапаную стварыць працоўную групу па Беларусі, каб аператыўна вырашаць праблемы беларусаў. Мы таксама абмяркоўваем пытанне стварэння беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва ў Празе і праграмы рэабілітацыі для дзетак палітвязняў».