Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская распавяла «Нашай Ніве», чым жыў Сяргей да таго, як прыйшоў у палітыку Сяргея Ціханоўскага часта называюць чалавекам, які абудзіў Беларусь. Відэаблог «Краіна для жыцця», дзе гучала рэзкая крытыка на адрас Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго чыноўнікаў, Сяргей пачаў весці вясной 2019 года. А ўжо праз год, 29 траўня 2020-га, яго затрымалі на перадвыбарчым мітынгу падчас збору подпісаў за яго жонку Святлану Ціханоўскую. Сяргей любіў Гомель і хацеў напоўніць яго жыццём. Да 2020-га Сяргей Ціханоўскі: – займаўся развіццём клубнага жыцця ў Гомелі; – арганізоўваў канцэрты музычных зорак; – рабіў кар'еру ў рэкламным бізнесе; – марыў падарыць новае жыццё старадаўняму дому ў беларускай вёсцы. Падрабязней – у тэксце «Нашай Нівы»: https://nashaniva.com/289308 Дасылайце нам лісты Сяргея Ціханоўскага: – у чат-бот @@strana_turma_bot; – на абаненцкую скрыню: 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91. Пішыце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А