Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская наведала ў Нідэрландах арганізацыю, якая збірае машыны хуткай дапамогі для адпраўкі ва Украіну У арганізацыі Zeilen Van Vrijheid працуюць украінцы і беларусы. Яны ўжо перадалі Украіне 25 машынаў хуткай дапамогі і адну пажарную. Акрамя таго, яшчэ дзясяткі рыхтуюцца да адпраўкі. Некаторыя аўтамабілі цалкам сабралі і прафінансавалі беларусы. У арганізацыі працуе беларус Зміцер Жалізнічэнка. Ён расказаў Святлане Ціханоўскай, як менавіта гэтыя машыны могуць выратаваць жыццё і як іх даставяць ва Украіну для дапамогі людзям.