Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба Офіса Праграма Хаба створаная для актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі. Рэзідэнты Хаба атрымаюць магчымасць наладзіць супрацу з Офісам і іншымі ініцыятывамі, а таксама месца працы з камандай і індывідуальную, тэхнічную, адукацыйную і экспертную падтрымку. Для каго: актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты). Месца: горад Вільня. Магчымасці: – Працоўнае месца і месца для сустрэчаў каманды ў Хабе. – Адукацыйная падтрымка. – Экспертная дапамога (індывідуальныя кансультацыі і ментарства). – Тэхнічная дапамога (абсталяванне для друку, фота/відэаздымкаў і інш.). – Нетворкінг (дапамога ва ўсталяванні кантактаў з вонкавымі актарамі). – Рэалізацыя сумесных праектаў з Офісам. Фарматы ўдзелу: – Праца са сваёй камандай. – Супраца з іншымі рэзідэнтамі. – Сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі Офіса. – Супольныя тэматычныя крэатоны і брэйнстормінгі. Працягласць рэзідэнцыі: 3 месяцы (пры неабходнасці тэрмін можа быць падоўжаны). Дэдлайн падачы заяўкі: 25 красавіка 2022. Падаць заяўку можна тут: https://forms.gle/b95MF6zp5rPMuuCs6