«Пражэктар рэгіёнаў»: як вайна адбіваецца на беларускіх прадпрыемствах– на прыкладзе «Санта-Брэмар»
Галоўнае:
🔺«Праблемы на заводзе пачаліся адразу пасля нападу Расеі на Украіну. Цяпер тут збіраюцца звольніць больш за 1000 чалавек. На прадпрыемстве робяць больш жорсткімі меры, каб было за што не падоўжыць кантракты».
🔺«Хтосьці сыходзіць за свой кошт, хтосьці ходзіць у іншыя цэхі, і праз гэта гэта заробак падае ва ўсіх. Зараз супрацоўнікі атрымліваюць па 35 рублёў за змену замест 70. На сённяшні дзень зніжэнне абʼёмаў вытворчасці складае 20%.
🔺У кампаніі кажуць, што ўся інфармацыя, «якая распаўсюджваецца асобнымі інтэрнэт-рэсурсамі, не адпавядае рэчаіснасці». Але дадаюць, што «сітуацыя няпростая».
Уся гісторыя і каментар прэс-службы «Санта-Брэмар» – у «Пражэктары Рэгіёнаў».
Супрацьстаяць крызісу на сваім прадпрыемстве і вайне можа кожны. Далучайцеся да Антываеннага Руху.