Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Швейцарыі выказалася пра Антываенны Рух і гісторыю Касцюшкі, якую мы пачынаем разумець поўнасцю толькі зараз «Раней я не магла нават ўявіць, што апошнія гады свайго жыцця Тадэвуш Касцюшка правёў тут, у швайцарскім Залатурне. Аднак думаю, што для многіх яго біяграфія раней здавалася проста гісторыяй. Але цяпер, праз 200 год пасля яго смерці, бачым, як гісторыя ажывае. Выклік Касцюшкі становіцца і нашым выклікам – бо ён даваў прысягу змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы і ўсеагульную свабоду. Тыранія несла рабства і 200 год таму. Яна нясе паняволенне і сёння. Напад Расеі на Украіну, ваенная акупацыя Беларусі – гэта непрыняцце свабоды як прынцыпа. Як ідэі, з якой нараджаецца каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця. Агрэсар, які расстрэльвае радзільні і дзіцячыя садкі – не мае гэтай каштоўнасці. А таму і змаганне Украіны сёння – гэта не проста змаганне за сваю дзяржаву. Гэта змаганне за чалавечнасць. За жыццё чалавека. За свабоду чалавека – кожнага з нас».