Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Еўропа адкрывае новыя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі У падтрымку беларусаў Еўропа запускае новыя праграмы і гранты для навукоўцаў і студэнтаў і працягвае старыя: – 15 сакавіка пачынаецца новы набор на стыпендыяльную праграму Каліноўскага для беларускіх студэнтаў, якія зведалі палітычныя рэпрэсіі. – У сувязі з новай хваляй рэпрэсій пасля антываенных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў межах праграмы «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў сумай да 500 еўра для студэнтаў, якія зведалі або якім пагражаюць рэпрэсіі. – Даследчы цэнтр Усходняй Еўропы пры Брэменскім універсітэце прапануе дадатковыя стыпендыі даследчыкам-уцекачам з Украіны і вучоным з Расіі і Беларусі, якім пагражае небяспека. – Міністэрства адукацыі Славакіі прапануе ўрадавыя стыпендыі для навучання больш як па 40 спецыяльнасцях у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх і гуманітарных навук. Больш інфармацыі пра праграмы – у новым дайджэсце ад Офіса Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.