Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
«Пражэктар рэгіёнаў»: як вайна адбіваецца на беларускіх прадпрыемствах Праект Офіса Ціханоўскай «Пражэктар рэгіёнаў» працягвае праліваць свет на жыццё ў рэгіёнах, каб беларусы не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі ў сваіх гарадах і вёсках. У новым матэрыяле – гісторыя пра тое, як вайна адбіваецца на Нясвіжскім заводзе медыцынскіх прэпаратаў. Рэпартаж цалкам – тут. Кожны медыя-канал можа свабодна дзяліцца і перадрукоўваць гэты кантэнт. Галоўнае: – Завод адчувае цяжкасці з сыравінай, бо пастаўкі ідуць з-за мяжы, а ўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны моцна пагаршае сітуацыю. Замяніць імпартную сыравіну на беларускую можна, але яна вельмі нізкай якасці. – На прадпрыемстве прапанавалі ўсім пенсіянерам не працягваць кантракты. Персанал Нясвіжскага заводу медыцынскіх прэпаратаў зараз задзейнічаюць у розных мэтах, каб не адпраўляць у адпачынак за свой кошт. – Завод будзе вымушаны прыпыніць сваю працу, калі праз дзеянні Лукашэнкі ўвядуць найменшыя санкцыі. Як звязацца з Пражэктарам? • Вы можаце расказаць пра жыццё свайго рэгіёну праз чат-бот @bel2020_bot. Як супрацьстаяць крызісу і вайне? • Далучацца да антываеннага руху – вось як. А гэта маніфест Руху.