Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Чаго цяпер чакаць беларусам? Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч t='_blank' rel='noreferrer nofollow' href='https://youtu.be/IH_Q6DVX9cI'>распавёў пра вынікі ваеннай агрэсіі Пуціна і Лукашэнкі для Беларусі Аляхновіч: «ЗША, Вялікабрытанія, ЕС заблакавалі частку золатавалютных рэзерваў РФ, якія знаходзяцца ў гэтых краінах. Такім чынам Расія ў адзін дзень страціла амаль палову ад сваіх ЗВР, якія складаюць прыкладна 630 мільярдаў даляраў. Каб людзі не пачалі здымаць свае зберажэнні і мяняць рублі на даляры, Цэнтрабанк Расіі спрабуе ўручную рэгуляваць гэты рынак. З 9 сакавіка ён забараніў абмен валюты для грамадзянаў. У Беларусі ЗВР куды меншыя, чым у Расіі. Таму хутка і Нацбанк таксама будзе вымушаны пайсці па гэтым шляху. Будуць абмежаванні на валютным рынку, гэта відавочна. У Беларусі ЗВР зараз крыху больш за 8 мільярдаў даляраў, з іх ліквідная частка толькі 3,5 мільярды. Калі б усе беларусы зараз пабеглі ў свае банкі здымаць валюту, то банкам не хапіла б ліквіднасці. І Нацбанк не здолеў бы выратаваць усе банкі. Да таго ж, у банкаўскай сістэме ёсць свае праблемы. Пяць беларускіх банкаў (2 дзяржаўныя і 3 «дачкі» расійскіх) трапілі пад санкцыі ЗША. Яны не могуць праводзіць аперацыі ў далярах. Гэтыя банкі складаюць 20% усяго банкаўскага сектара. У Беларусі можа быць і набег на банкі, і дэвальвацыя. Афіцыйны курс даляра ўжо 3,3 рубля, але па ім набыць валюту ўжо немагчыма, толькі па 3,8 рубля. І гэта не канец». Калі вы супраць крызісу і вайны — далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху. Яго Маніфест тут.