Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Ціханоўская звярнулася да народа Украіны і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «Мы захапляемся вамі, дарагія ўкраінцы і спадар прэзідэнт. Вашыя дзеянні – гэта ўзор адзінства кіраўніцтва дзяржавы і ўсёй нацыі. Мы ж, беларусы, супраць рэжыму, які ўжо здаў частку суверэнітэту нашай краіны, каб стаць часткай агрэсіі да вашай краіны. У атмасферы страха дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы з пратэстам пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя. 900 чалавек было затрымана за два дні. Усе яны разумелі, на што ідуць. У Беларусі пачаўся Антываенны Рух. • Людзі ўнутры краіны выводзяць са строю шляхі падыходу ваеннай тэхнікі. • Беларусы замежжа збіраюцца да вас на фронт, дапамагаюць бежанцам і займаюцца пастаўкамі экіпіроўкі і медыкаментаў. • Беларусы Украіны ідуць у валанцёры, дапамагаюць тэрытарыяльнай абароне. • Беларускія маці пераконваюць вайскоўцаў не ісці на вайну – і ў іх пачынае атрымлівацца. • Беларусы фармуюць нацыянальны корпус з добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады Лукашэнкі Такіх беларусаў усё больш, і яны – вашыя саюзнікі. Цяпер і назаўсёды». Маніфест Руху – тут. Далучайцеся! #BELARUSwithUKRAINE