Агульная дыктоўка ў Дзень роднай мовы
У мінулым годзе ў Дзень роднай мовы нацыянальную дыктоўку зачытвала беларуская лідарка Святлана Ціханоўская. У гэтым годзе традыцыю працягвае кіраўнік НАУ Павел Латушка. Далучайцеся 21 лютага а 18 гадзіне на ягоным YouTube-канале і пішыце дыктоўку разам з Паўлам.
Кожны ахвочы можа далучыцца да акцыі, зрабіць фота свайго аркуша з дыктоўкай і адзначыць лідараў дэмсілаў у сацсетках. Давайце пакажам адно аднаму, як беларусы шануюць беларускую мову!