«Пражэктар рэгіёнаў»: запалохванні і беднасць у Каменцы
Праект Офіса Ціханоўскай «Пражэктар рэгіёнаў» працягвае праліваць святло на жыццё ў рэгіёнах, каб беларусы не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі ў сваіх гарадах і вёсках. У новым матэрыяле – гісторыя пра тое, што адбываецца ў Каменцы: як звальняюць людзей па спісах, пра фальсіфікацыі і настроі гараджан. Рэпартаж цалкам – тут. Кожны медыя-канал можа свабодна дзяліцца і перадрукоўваць гэты кантэнт.
Галоўнае:
– Прапануюць заробкі 500 рублёў і гэта без выліку падаткаў, у горадзе не хапае лекараў. У горадзе паўсюль з’явіліся відэакамеры – і ўсё гэта за кошт жыхароў.
– Улады спрабуюць зрабіць карціну, што ўсё добра. У горадзе праблемы з асфальтам, таму яго пераклалі, але толькі каля суда, дзе ходзяць чыноўнікі.
– На вярхах таксама стомленасць, веры ў Лукашэнку і ўласную правату не засталося. У Каменцы прэсуюць па спісах, звальняюць па іх жа. Астатнія трасуцца і абмяркоўваюць гэта толькі са знаёмымі.
Як звязацца з Пражэктарам?
• Вы можаце расказаць пра жыццё свайго рэгіёну праз чат-бот @bel2020_bot.
• З'явілася гарачая лінія: вы можаце набраць @@allo_prozhektor і расказаць пра тое, што адбываецца ў вашым рэгіёне. Гэта ананімна і бяспечна.
• Калі вы аўтар медыя-канала і хочаце атрымаць доступ да сабранай «Пражэктарам» базы дадзеных – звяжыцеся з кіраўніцай аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандрай Логвінавай @AlexandraLogvinova.