Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

5 лет назад
Открыть в
Каманда прадстаўніцы Ціханоўскай Таццяны Шчытцовай запускае дайджэст па асвеце і навуцы АСВЕТА. У ім – звесткі пра рэпрэсіі, навіны пра ініцыятывы і міжнародныя стыпендыі. Прачытаць ці спампаваць увесь дайджэст па пытаннях адукацыі і навукі можна па спасылках: • на беларускай, • на рускай, • на ангельскай мовах. Некалькі пунктаў з першага выпуску: – На платформе «Зубр» пачаў працаваць незалежны сайт БНТУ. – Ініцыятывы «Чэсны ўніверсітэт» і «BeSSA» прапануюць кансультацыі і дапамогу для студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Больш падрабязная інфармацыя тут і тут. – За снежань-студзень у БДУ былі звольнены больш за 55 чалавек. – Мінгарвыканкам мае намер адсочваць «дэструктыў» у студэнцкіх чатах. З гэтай мэтай сфарміраваныя спецыяльныя групы. – У Беларусі будуць уносіцца змены ў навучальныя праграмы па гісторыі, а таксама з’явіцца падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ. – Таксама дайджэст за студзень уключае 9 магчымасцяў атрымаць стыпендыю або грант на навучанне для беларусаў.