«Пражэктар рэгіёнаў»: крыніцы кажуць, што ў шпіталі інвалідаў у Бараўлянах галоўны лекар прымушае супрацоўнікаў будаваць уласны катэдж
Праект Офіса Ціханоўскай «Пражэктар рэгіёнаў» працягвае распавядаць пра самаўпраўнасць рэжыму і парушэнне правоў беларусаў па ўсёй краіне. У новым матэрыяле – гісторыя пра тое, што ў шпіталі інвалідаў у Бараўлянах галоўны лекар прымушае супрацоўнікаў будаваць уласны катэдж. Рэпартаж цалкам – тут. Кожны медыя-канал можа свабодна дзяліцца і перадрукоўваць гэты кантэнт.
Галоўнае:
– Увесну 2021 году супрацоўнікаў шпіталю пачалі прымушаць падпісаць лісты супраць санкцый. У другой палове снежня 2021 года пачаўся ціск праз вакцынацыю. Супрацоўнікаў таксама прымушалі здаваць грошы на Чырвоны Крыж.
– У шпіталі ходзяць чуткі, што галоўны лекар Лішакоў пастаўлены на пасаду галоўнага лекара ад КДБ. Ён адпраўляў работнікаў у працоўны час будаваць уласны катэдж. Работнікі гадаюць, на якія сродкі Лішакоў пабудаваў яго.
– Любая спроба адстойваць свае правы выклікае гнеў адміністрацыі – усе павінны згаджацца і працаваць, як загадана, інакш паказваюць на дзверы. Пакараць могуць за што заўгодна. Непажаданым проста не працягваюць кантракт.
Як звязацца з Пражэктарам?
• Вы можаце расказаць пра жыццё свайго рэгіёну праз чат-бот @bel2020_bot.
• З'явілася гарачая лінія: вы можаце набраць @@allo_prozhektor і расказаць пра тое, што адбываецца ў вашым рэгіёне. Гэта ананімна і бяспечна.
• Калі вы аўтар медыя-канала і хочаце атрымаць доступ да сабранай «Пражэктарам» базы дадзеных – звяжыцеся з кіраўніцай аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандрай Логвінавай @AlexandraLogvinova.